Гэта можа зацікавіць толькі дасьведчаных карыстальнікаў!
Кансольны рэжым (камандны радок) прызначаны, каб дазволіць выкарыстаньне of OmegaT у якасьці інструмэнта перакладу ў сцэнарох. У кансольным рэжыме графічны інтэрфэйс карыстальніка не загружаецца (і праца ажыцьцяўляецца толькі ў кансолі), а паданы праект апрацоўваецца ў адпаведнасьці з камандай. Прыкладам можа быць праект праграмнага забесьпячэньня зь лякалізацыяй графічнага інтэрфэйса на шэраг моваў. Ужываньне кансольнага рэжыма дазваляе ствараць лякалізаваны інтэрфэйс падчас працэсу зборкі.
Для запуску OmegaT патрэбны сапраўдны праект OmegaT. Месцазнаходжаньне ня мае значэньня, бо яго ўсё адно трэба задаваць яўна ў каманьдзе запуску.
Калі патрабуюцца нестандартныя наладкі, трэба мець адпаведныя канфігурацыйныя файлы (filters.conf
і segmentation.conf
). Гэта можна зрабіць адным з двух спосабаў:
Запусьціць OmegaT у звычайным рэжыме (з графічным інтэрфэйсам) і вызначыць налады. Пры запуску OmegaT у кансольным рэжыме праграма будзе ўжываць вызначаныя вамі налады.
Калі запусьціць OmegaT звычайным шляхам немагчыма (няма графічнага асяродзьдзя): скапіяваць файлы наладаў ад іншай усталёўкі OmegaT на іншым кампутары ў пазначаны каталёг. Месцазнаходжаньне ня мае значэньня, бо яго можна дадаць да каманды ў кансолі пры
запуску (гл. вышэй). Адпаведныя файлы — гэта filters.conf
і segmentation.conf
, якія знаходзяцца ў хатнім каталёгу карыстальніка (напрыклад, C:\Documents and Settings\%Карыстальнік%\OmegaT
у Windows, %карыстальнік%/.omegat/
у Linux)
Для запуску OmegaT у кансольным рэжыме павінны быць вызначаныя дадатковыя парамэтры. Найважнейшыя зь іх — <каталёг-праекта>
і, калі неабходна, --config-dir=<каталёг-канфігурацыі>
. Прыклад:
$> java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта \
--config-dir=/шлях/да/канфігурацыйных-файлаў/ \
--mode=console-translate \
--source-pattern={regexp} \
--tag-validation=[block|warn]
Тлумачэньне:
<каталёг-праекта>
паказвае OmegaT, дзе знаходзіцца праект перакладу. Калі задаць, OmegaT запусьціцца ў кансольным рэжыме і зробіць пераклад пазначанага праекта.
--config-dir=<канфігурацыйны-каталёг>
паказвае OmegaT, у якім каталёгу захаваныя канфігурацыйныя файлы. Калі гэты парамэтар ня вызначаны, OmegaT зьвяртаецца да
значэньняў па змаўчаньні (каталёг OmegaT у каталёгу карыстальніка або, калі недаступны, бягучы працоўны каталёг).
--mode=console-translate
OmegaT запусьціцца ў кансольным рэжыме і зробіць пераклад пазначанага праекта.
--source-pattern={regexp}
Такім чынам можна вызначыць файлы да перакладу. Вось прыклад з рэгулярным выразам: test\.html
--tag-validation=[abort|warn]
Калі значэньне — “abort”, праграма будзе спыняцца ў выпадку памылак. Калі “warn”, памылкі выводзяцца, але праграма працягвае
працу. Ва ўсіх іншых выпадках праверка тэгаў ня робіцца.
Дадатковы камандны парамэтар адмыслова для кансольнага рэжыму: --quiet
. У “ціхім” рэжыме на экран выводзіцца меней інфармацыі. Паведамленьні, якія звычайна зьяўляюцца на панэлі стану, не паказваюцца.
Ужываньне: java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта --mode=console-translate --quiet
Яшчэ адзін дадатковы камандны парамэтар адмыслова для кансольнага рэжыму: --tag-validation=[abort|warn]
. Калі дадаць гэты парамэтар, праверка тэгаў робіцца перад перакладам/выраўноўваньнем. Калі значэньне — “abort”
, то пры наяўнасьці памылак тэгаў яны выводзяцца, а праграма спыняецца. Калі значэньне — “warn”
, то памылкі выводзяцца, але OmegaT працягвае працу.
Ужываньне: java -jar OmegaT.jar /шлях/да/праекта --mode=console-translate --tag-validation=abort
OmegaT можа выраўноўваць файлы ўласьцівасьцяў Java (.properties) у кансольным рэжыме. Калі ўжо ёсьць зыходны файл уласьцівасьцяў і пераклад аднаго і таго ж зьмесьціва ў патрэбнай моўнай пары, гэтая працэдура створыць адпаведны файл tmx з гэтага зьмесьціва. Ужываньне:
java -jar OmegaT.jar --mode=console-align /каталёг-майго-праекта --alignDir=/перакладзеныяФайлы/
alignDir
мусіць утрымліваць пераклад на мову перакладу праекта. Напрыклад, калі праект — EN→FR, alignDir мусіць утрымліваць файл уласьцівасьцяў
з канчаткам назвы _fr. Выніковы файл TMX будзе захаваны ў каталёгу /omegat/
пад назвай align.tmx
.
Праз гэты дыялёг можна вызначыць, які будзе выкарыстоўвацца ў наступных вокнах OmegaT:
Галоўнае вакно OmegaT (рэдагаваньне, супадзеньні, глясар)
Акно пошуку
Акно праверкі тэгаў.
Дыялёг адчыняецца праз → з галоўнага мэню. Дыялёг утрымлівае наступнае:
Шрыфт: выпадны сьпіс для вылучэньня аднаго шрыфту з даступных у сыстэме
Памер: выбар памеру шрыфту
Прыклад тэксту: поле для неадкладнага прагляду вылучанага шрыфту
Заўвага: У пэўных выпадках спатрэбіцца даволі значны час, каб у OmegaT адбылося абнаўленьне дысплея пасьля зьмены наладаў шрыфту. Гэта асабліва характэрна для выпадкаў працы зь вельмі вялікімі файламі або для кампутараў з павольным апаратным забесьпячэньнем. Таксама варта памятаць, што пэўныя шрыфты лепш прыдатныя для адных моўных параў, чым для іншых. У прыватнасьці, калі вы перакладаеце паміж мовамі з рознымі альфабэтамі/сыстэмамі пісьмовасьці (напрыклад, расейская і японская), сьлед выбраць шрыфт, прыдатны для абодвух зь іх.
OmegaT — надзейная праграма. Але пры выкарыстаньні OmegaT варта клапаціцца пра захаваньне даніх — як і пры выкарыстаньні якой заўгодна праграмы. Падчас перакладаньня файлаў у OmegaT усе напрацоўкі захоўваюцца ў файле памяці перакладаў project_save.tmx
, які знаходзіцца ў падкаталёгу праекта /omegat
.
OmegaT робіць рэзэрвовыя копіі памяці перакладаў у файлах з назвамі тыпу project_save.tmx.YEARMMDDHHNN.bak у тым самым падкаталёгу пры кожным адкрыцьці або перазагрузцы праекта. YEAR = год (4 знакі), ММ = месяц, DD = дзень, HH = гадзіна, NN = хвіліны папярэдняга захаваньня праекта.
Калі вы мяркуеце, што страцілі данія перакладу, можна выканаць наступныя дзеяньні ў мэтаў аднаўленьня праекта да апошняга захаванага стану (звычайна не даўней за прыблізна 10 хвілін):
зачыніць праект
перайменаваць бягучы файл project_save.tmx
(напрыклад у project_save.tmx.temporary
)
вылучыць рэзэрвовую копію памяці перакладаў, якая, верагодна, утрымлівае патрэбныя данія
перайменаваць гэты файл у project_save.tmx
адчыніць праект
Каб не губляць важныя данія, варта рабіць наступнае:
Рэгулярна рабіць копіі файла /omegat/project_save.tmx на рэзэрвовыя носьбіты (CD або DVD).
Пакуль не пачняце добра разумець працу OmegaT, ствараць файлы перакладаў праз рэгулярныя інтэрвалы і спраўджваць наяўнасьць апошняга варыянта перакладу ў перакладзеным файле.
Будзьце асабліва пільныя, зьмяняючы файлы ў каталёгу /source
на працягу праекта. Калі зыходны файл зьменены, а пераклад ужо пачаты, OmegaT можа не знайсьці ўжо перакладзены сэгмэнт.
Прачытайце гэтыя дапаможныя тэксты перад пачаткам працы. Калі сутыкняцеся з праблемамі, адпраўце паведамленьне ў групу карыстальнікаў OmegaT. Для паведамленьняў карыстайцеся мовай, якой найлепш валодаеце.